?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Дзве Беларусі, два свету.

Адна Беларусь – гэта краіна дзяцінства, журавоў, пяшчотнай прахалоды азёраў, добрых асілкаў, празрыстага марознага паветра, зялёнага лета, сумнай цеплыні восені, смяшлівага дожджыка-гарэзы, белага-белага снегу, вёсак-астраўкоў сярод бязмежнага мора збожжа, гарадскіх ратуш з малінавым звонам, гола Валодзі Копаця і гола Сяргея Герасімца, зборнай Андрэя Кавалёва, спрадвечнай “Пагоні” і містычнага кола агня. Краіна казак і сівых таямнічых легендаў. Адзіная. І няма больш такой.

Але ж у гэтай Беларусі немагчыма жыць.
Бо існуе яна толькі ў марах, мроях і цудоўнай музыцы гуртоў “Троіца” і Hvarna.

Другая Беларусь – гэта краіна хамаў, людзей колеру смецця, неадукаванага быдла, бясконцай базарнай плошчы, бясконцага СІЗА з такім жа бясконцым шэрым плотам, душнай мянтоўкі, бясконцай трасянкі ва ўсім: у стасунках, разважаннях, поглядзе на свет і на сябе, бясконцых селектарных “савяшчанняў”, змрочнай свядомасці, калгаснага начальніка з вусамі, хама і нелюдзя, і бясконцай цяжкай балотнай дэпрэсіі. І нічога не расце там. Толькі бясконцыя мярзота і прыкрасць бясконцага сметніка.

І гэтая краіна існуе. Яна намалявана на мапе свету.
Але ж у ёй таксама немагчыма жыць.